Дзень Волі так і не стаў дзяржаўным святам, але адзначаюць яго многія. Мы адабралі самыя цікавыя з дасланых нам фотаздымкаў, якія распавядаюць як у гэтым годзе нашыя землякі адзначалі гэтае свята.
Святкаваў кожны па свойму. Нехта выйшаў на шпацыр па родным горадзе. У дадзеным выпадку па Барані:


Нехта з'ездзіў у іншы горад. Напрыклад, гэта фота з канцэрту Зьміцера Вайцюшкевіча да Дня Волі ў Віцебску:

Нехта вывесіў сцягі ў сябе на дамах. Вось будучы дом у Дуброўне:

А вось дом у Вусці:

Нехта ўсклаў кветкі да помніка класіка:

А, вось, людзі заўважылі, што 25 сакавіка блокі для перагароджвання дарогі нехта паставіў розненька бел-чырвона-белым спалучэннем

Ну, і яшчэ адзін фотаздымак:

Многія аршанцы таксама змаглі атрымаць віншавальныя паштоўкі на вуліцы горада і спецвыпускі рэспубліканскіх газетаў.