Прыпынак для аўтобусаў на вуліцы Караткевіча быў і раней, аднак доўгі час ён быў кепска абсталяваны і знаходзіўся бліжэй да крамы "Колосок", якая функцыянавала на Аршанскім піўзаводзе. Аднак цяпер прыпынак аднесены бліжэй да радзільні, абсталяваны новым знакам "Аўтобусны прыпынак" і раскладам руху. Хадзіць тут, як і раней, будзе маршрут № 7 (вул.Марата — вул.Горацкая). Праўда, робіць аўтобус тут цяпер толькі 4 рэйсы на суткі, таму ў выпадку пільнай патрэбы неабходна будзе ведаць дакладны расклад, які пазначаны на прыпынку, каб даехаць на Задняпроўе ці ў канец вуліцы Марата за Кабылякі, у вёску, якая цяпер называецца Загараднай.

