Па беларускім інтэрнэце ўжо некалькі дзён гуляе вясёлая карцінка з чыгуначнага вакзала ў Оршы, на якой няправільна напісаныя гарады следавання цягнікоў. Напрыклад, наш горад пададзены на інфармацыйным табло як "Оршарбург", таксама ёсць "Монск", "Кричевдно", "Гогилёв", "Браст". Верагодна, фота зроблена акурат у тую секунду, калі на табло мяняецца інфармацыя, каб прыбраць з яго звесткі пра цягнік, які адправіўся і замяніць яго на той, чарга якога яшчэ настане. Аднак суворыя прагматычныя словы зусім не перашкаджаюць нам усміхнуцца.
