Распачаўся сезон у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе. Аршанскі "Вітэн" у першых двух турах упэўнена перамог, спачатку дома сталічны "Дарожнік" 5:1, а затым на выездзе "Берасце" 4:0. У 3-м туры супернікам чырвона-чорных будзе светлагорскі ЦКК. Аршанцы прымуць яго на сваім полі, на пляцоўцы "Алімпійца" а 16:00 у суботу, 29-га верасня. Квіткі на матч каштуюць 2.50 руб.
