Па адрасе Леніна, 32 у Оршы ўжо шмат гадоў стаіць дом, які калісьці быў жылым, але цяпер у ім няма людзей. Гэта суседні дом з тым, дзе знаходзіцца крама «Рублёўскі». Як бачна на фотаздымках, у доме абрэзаная газавая труба, некалькі вокнаў з кватэр на першым паверсе выбітыя, у былой кватэры з боку двара шмат будаўнічага смецця. Што цікава, дзверы на колішнім пад`ездзе стаяць сучасныя. Яны зачыненыя. Дом вылучаецца цікавым фасадам, пляцоўкай, на якую можна нават зайсці. Але выклікае здзіўленне, чаму закінуты дом стаіць у самым цэнтры горада, як і колішні піўзавод, дзе дагэтуль не зрабілі ні музею, ні бару, ні чагосьці іншага на вялізнай тэрыторыі.

