Нагадаем, напярэдадні ў Оршы загарэўся аўтамабіль з нумарамі 5-га рэгіёну (Менская вобласць). Здарэнне адбылося зусім непадалёк з чыгуначным вакзалам. Тушэнне пажару не заняло шмат часу, хоць полымя было моцным. Звычайныя аршанцы апублікавалі відэазапіс пажару і невялікіх выбухаў у аўтамабілі. На шчасце, ніхто з людзей ад агню ці выбухаў не пацярпеў.
