У Оршы яшчэ існуе брукаванка. Дарога, зробленая выкладзеным каменнем, пра якую амаль не ведаюць аршанцы. Знаходзіцца яна ў раёне Задняпроўе на вуліцы Чкалава. Працягласць яе зусім невялікая, адрэзак распасціраецца толькі на некалькі метраў. Знаходзіцца яна каля задняпроўскай пажарнай часці.

