Пасля працяглай хваробы 30-га кастрычніка памёр мастак Сяргей Фомчанка. Нарадзіўся творца ў 1958 годзе ў Оршы, вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педынстытута. У 1987 годзе ўступіў у аршанскае аб'яднанне мастакоў "Рэнесанс". Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу, за творчую кар'еру прымаў удзел у шэрагу выставаў. Фота мастака размясціў сайт orshatut.by. Работы Сяргея Фомчанкі захоўваюцца ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Музейным комплексе гісторыі і культуры Аршаншчыны, у прыватных калекцыях у Беларусі і за межамі нашай краіны.
