Прыгожа, у калядным стылі быў аформлены алтар. Сіняе святло сімвалізуе прыход Хрыста, Сына Божага, на зямлю, да людзей. Некалькі фотаздымкаў святочнай атмасферы, каляднай прыгажосці касцёла святога Язэпа. 25 снежня Раство Хрыстова святкавалі рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты Беларусі.





