Варта адзначыць, што знак "Орша" на ўездзе з боку Андрэеўшчыны ўжо даўно не фарбаваўся. На здымках, якія нам даслалі чытачы бачна, што ён ужо пашарпаны. Таму хаця дзеянні партызанаў з фармальнага пункту гледжання і будуць лічыцца пашкоджаннем маёмасці, аб'ектыўна, знак стаў выглядаць лепш. Да таго ж, цяпер камунальшчыкам давядецца яго нармальна пафарбаваць.

