Фінальнай гульнёй завершаны сезон інтэлектуальнага шоў Оршы "Бітва розумаў". Завяршала змаганні "Ліга чэмпіёнаў", куды трапілі толькі вядучыя калектывы гульні. Галоўны прыз дастаўся аўтарытэтнай камандзе "By.Лён", якая з 14 гульняў сезон 13 разоў фінішавала ў тройцы найлепшых! Нягледзячы на пэўную "прасадку" фаварыта ў фінальным туры-бліцы, ніхто не здолеў апярэдзіць каманду. Яна заслужана становіцца чэмпіёнам Оршы! Другое месца заняла каманда "Куй железо", а замкнула прызавую тройку "Анархія".

