Святкаванні адбыліся з дзейным удзелам беларускай грамады Львова і гасцей з Беларусі, у прыватнасці, прадстаўнікоў Руху салідарнасці "Разам" і Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ). Удзельнікі, уліку якіх і прадстаўнікі розных украінскіх патрыятычных арганізацый, на Лычакаўскіх могілках Львова ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага, на магілы паўстанцаў пасля службы за спачын душы была падсыпаная зямля з месца пахавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Таксама ўдзельнікі прайшлі маршам па цэнтры Львова з вялізным нацыянальным сцягам Беларусі. Сярод лоўунгаў, якія гучалі на маршы, "За нашу і вашу свабоду", "Слава Украіне", "Жыве Беларусь", "Слава Воршы ўжо на горша" і іншыя. Нагадаем, што ва Украіне традыцыйна шануюць дзень 8 верасня. У гэтую дату ў розных гарадах адбываюцца ўрачыстыя канферэнцыі, маршы і канцэрты. У гарадах Роўна і Львоў святкаванні маюць штогадовы фармат.









