1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Орша, Грамадства

Выканкам абараняе Леніна

01.09.2019 09:34

1522 прагляду, 10 каментароў

Чыноўнікі адмовіліся дэмантаваць дошку ў гонар Леніна ў цэнтры Оршы, спаслаўшыся на «супярэчлівасць гісторыі».

Частка жыхароў Оршы патрабавала ад мясцовых чыноўнікаў разабрацца з дошкай, якая праслаўляе арганізатара «чырвонага тэрору», першага кіраўніка Савецкай дзяржавы Уладзіміра Леніна. Дошка, якая змяшчаецца на рагу вуліц Камсамольскай і Леніна на доме па вуліцы Леніна, 14, змяшчае надпіс, у якім Ленін называецца «найвялікшым геніем чалавецтва». У свой час дошку прыбіраць адмовіліся, але для меншай заўважнасці пафарбавалі пад колер дома. І, тым не менш, прыбіраць адмаўляюцца. На электронную петыцыю грамадзяне атрымалі адказ намесніка старшыні аршанскага райвыканкама Калачова.

У адказе чыноўнік спасылаецца на «складаны і супярэчлівы перыяд гісторыі», ідзе адсылка да навукоўцаў, якім «яшчэ трэба будзе даць канчатковую ацэнку ўчынкам Леніна», «неад’емную частку гісторыі» і гэтак далей. Тэкст-ода Леніну названы ў адказе «адлюстраваннем адносін да асобы У.І.Леніна, на якіх было выхавана не адно пакаленне савецкіх грамадзян». Такім чынам, выканкам палічыў немэтазгодным дэмантаж дошкі з дома ў самым цэнтры Оршы. Верагодна, аўтары петыцыі абскардзяць адказ у Віцебскім абласным выканкаме.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выканкам абараняе Леніна

Чыноўнікі адмовіліся дэмантаваць дошку ў гонар Леніна ў цэнтры Оршы, спаслаўшыся на «супярэчлівасць гісторыі».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение