У 18-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе футбольны клуб "Орша" гуляў са "Смаргонню". Як і ў папярэдняй сустрэчы з берасцейскім "Рухам" сіня-белыя прапусцілі адразу пасля пачатку гульні, ужо на 4-й хвіліне. Мяч забіў нападнік смаргонцаў Ганіч. Але аршанцы не здаліся і пайшлі ў смелыя атакі брамы праціўніка. Да канца тайму паўабаронца Аляксандр Кучараў двойчы прымусіў галкіпера смаргонцаў Чарных дастаць мяч з сеткі. У другім тайме чырвона-чорныя прапусцілі ад аршанцаў яшчэ адзін мяч, ён на рахунку Іванова, які вызначыўся з пенальці. Перамога "Оршы" 3:1.
