Жыхары дачнага пасёлка "Тэкстыльшчык" звярнуліся з калектыўным лістом да кіраўніцтва горада з просьбай разабрацца ў сітуацыі з дарогай. Пасля пэўных работ, якія правёў на месца АРшанскі лясгас, дарожнае пакрыццё прыйшло ў непрыдатны стан. У выніку людзі не маглі нармальна дабрацца да сваіх лецішчаў. Аршанскі лясгас атрымаў прадпісанне разабрацца з праблемай і ўласнымі сіламіі і сродкамі наладзіць транспартнае спалучэнне. У выніку дарога адноўленая, адпаведны ліст падпісанты звароту атрымалі ад чыноўнікаў напярэдадні.
