Аварыя адбылася каля 12 гадзін дня 26 ліпеня на 162 км аўтадарогі "Віцебск-Гомель-мяжа Украіны" паблізу вёскі Ларынаўка Аршанскага раёна. 44-гадовая аршанка, знаходзілася за рулём "BMW 320", пры развароце сутыкнулася з аўтамабілем "Opel Astra" за рулём якой знаходзілася 31-гадовая мінчанка. У выніку ДТЗ кіроўца «BMW» атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана ў гарадскую бальніцу № 1 ім. Сямашка. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Інфармацыя ДАІ Віцебск.
