Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена, што ў бетонным калодзежы круглай формы дыяметрам 1 метр глыбінёй 4 метры без вады знаходзіцца дзяўчынка 2008 г.н. Работнікамі МНС дзіця пры дапамозе выратавальнай вяроўкі выцягнутае на паверхню і перададзенае брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Стан здавальняючы, бачных траўмаў няма. Для далейшага абследавання накіравана ў бальніцу. На момант здарэння крышка на калодзежы адсутнічала, - паведамляе прэс-служба МНС.


