Раней наш сайт паведамляў, што Аляксандр Пасынкаў, які знік больш як тыдзень таму, па-ранейшаму не знойдзены сваякамі і пошукавым атрадам «Анёл», які выправіўся на дапамогу. Цяпер пошукі прыйшлі да фінішу. На жаль, іх вынік сумны, мужчына знойдзены мёртвым. Па этычных меркаваннях пашуковы атрад адмовіўся каментаваць абставіны смерці Аляксандра Пасынкава і не назваў месца, дзе было знойдзена ягонае цела. Выказваем спачуванні родным і блізкім.
