Адбыліся чарговыя матчы абласнога чэмпіянату па футболе. Талачынская «Ніва» на сваім полі сустракалася з дубровенскім «Дняпром» і перамагла з лікам 4:2, чым паправіла сваё турнірнае становішча. «Сянно» у матчы з аршанскім «Мясакамбінатам» атрымала перамогу 2:1. У гэтым матчы ўсе галы былі забітыя ў апошнія 18 хвілін. Спачатку вызначыўся Цевелеў, потым Грузневіч. «Мясакамбінат» забіў ужо толькі на 90+2 хвіліне, часу звесці матч унічыю практычна не заставалася.

