На змену цёпламу і нават спякотнаму чэрвеню прыйшоў дажджысты і прахалодны ліпень. Але і ў чэрвені бывалі навальніцы. Як паведамляе суполка «Клуб наблюдателей за атмосферой» у сацсетцы «Укантакце», гэтыя здымкі зробленыя яшчэ 24 чэрвеня пасля навальніцы ў горадзе. Фота з раёну Легмаша.


