1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Орша, Грамадства

За прызыўнікоў заплоцяць выканкамы

15.06.2019 09:40

1299 праглядаў, 0 каментароў

Талачынскі выканкам прызнаны вінаватым у тым, што адправіў служыць хворага прызыўніка

Ваенкаматы хаця і асблугоўваюць вайсковае ведамства, але кіруюць імі мясцовыя выканкамы, адпаведна, і за памылкі прызыўных камісіяў адказваюць мясцовыя ўлады. На талачынскі выканкам у суд падала адна з вайсковых частак размешчаных у Мінскай вобласці. У частку быў прызваны хлопец з Талачынскага раёна, які пад час службы паскардзіўся на стан здароўя. У частцы жаўнера абследвалі яшчэ раз, прызналі не годным да службы ў мірны час і камісавалі.

Камісаваўшы хлопца, вайсковая частка абвінаваціла мясцовы ваенкамат у няпоўным абследванні. Прычым кепска абследвалі яго мясцовыя стаматолагі. Праўда адказчык ў судзе спрабаваў даказаць, што хвароба ў хлопца з’явілася пад час службы. Улічваючы, што на хлопца як на вайскоўца дзяржава ўжо паспела патраціць грошы, то Міністэрства абароны палічыла гэта шкодай нанесенай недобрасумленннай прызыўной камісіяй. За гэта Талачынскі выканкам цяпер павінен кампенсаваць 1.855 рублёў 35 капеек на карысць вайскоўцаў і 629 рублёў ды 55 капеек судовай пошліны.

Падобны прысуд атрымаў і Віцебскі выканкам, але там сума кампенсацыі трохі меньшая.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За прызыўнікоў заплоцяць выканкамы

Талачынскі выканкам прызнаны вінаватым у тым, што адправіў служыць хворага прызыўніка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение