Традыцыйна з маю і да ліпеня ў Беларусі шмат увагі надаецца перамозе ў Другой Сусветнай вайне. У гэтым годзе чыгунка да гэтых вайсковых святаў сур'ёзна падрыхтавалася - на ўсіх (ці амаль на ўсіх) станцыях, якія прымаюць пасажыраў з'явіліся адмысловыя ўпрыгожанні. У прыватнасці гэта вялікія календары з рознымі для кожнай станцыі датамі - у кодным выпадку гэта дата калі ад фашыстаў быў вызвалены менавіта гэты населены пункт. У Оршы "Календар" адчынены на даце 27 чэрвеня. Яшчэ адно ўпрагажэнне - лесвіца з першага паверху вакзала ў рэстаран. Тут на прыступках размесціліся таксама даты - даты вызвалення розных гарадоў.




