Узгаранне стала заўважным прыблізна а 20-40, калі на вуліцы ўжо цямнела. Гаспадары - пара пенсійнага ўзросту - у гэты час былі не ў хаце. Заўважыўшы вагонь і дым, ратавальнікаў на месца здарэння выклікала прахожая. Пажар быў хутка патушаны і дом не атрымаў значных пашкоджанняў. Відавочцы сцвярджалі, што прычынай пажару стала царкоўная свечка (ці лампадка), якую запалілі ў доме перад выхадам. Але афіцыйнай версіі прычыны пажару пакуль няма.
