У 25-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе "Вітэн" у спартовым комплексе "Алімпіец" прымаў "УУС-Дынама" з Гародні. Ужо на 3-й хвіліне чырвона-чорныя адкрылі лік пасля ўдару лепшага галеадора Белага. На 23-й хвіліне Мажэйка падвоіў лік, гарадзенцы забілі намаганнямі Зайца за дзве хвіліны да фінальнага сігналу, а ў астатні час дамагчыся нічыёй не змаглі. Перамога "Вітэна" 2:1.
