Колькі б не пісалоі і гаварылі, колькі б не гінулі (а ў гэтым сезоне такія выпадкі ўжо былі) людзі і будынкі ў вагні ад вясенніх выпалаў травы, а яе працягваюць выпальваць. Палову дні 9 красавіка трава гарэла на беразе Дняпра ў раёне так званага "Царскага сяла" - пасёлак катэджаў на Задняпроўі. У выніку пажару згарэла, дакладна, не меньш за гектар травы. У дадзеным выпадку ўсё абыйшлося без ахвяраў і матэр'яльных стратаў.


