1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+0

7 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Хто вінаваты ў смерці рабочага?

06.04.2019 12:24

1706 праглядаў, 1 каментар

Высвятляюцца новыя факты смерці ад трактара ў Сенненскім раёне (+фота).

Сенненскім раённым аддзелам Следчага камітэта па выніках праверкі па факце прычынення цялесных пашкоджанняў 59-гадоваму рабочаму на вытворчасці ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 144 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Як паведамлялася раней, 16 лістапада 2018 года на адным з прадпрыемстваў, размешчаным ў Сенненскім раёне, адбыўся няшчасны выпадак. Працоўны атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выніку падзення калыскі пад'ёмніка трактара "МТЗ", у якой ён знаходзіўся падчас выканання рамонту даху ангара, што месціцца каля фермы. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у медыцынскай установе, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Фотаздымак прадастаўлены УДКСЭ па Віцебскай вобласці.

У выніку праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што 50-гадовы машыніст аўтавышкі пры выкананні работ па бягучым рамонце тэнтавыя пакрыцця дапусціў парушэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пад'ёмніка, што пацягнула адлучэнне калыскі ад стралы пад'ёмніка і яе падзенне.

У цяперашні час машыніст прызнаны падазраваным у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хто вінаваты ў смерці рабочага?

Высвятляюцца новыя факты смерці ад трактара ў Сенненскім раёне (+фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение