Працягваецца рэгулярны чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. Напярэдадні аршанскі "Вітэн" у другі раз за сезон згуляў унічыю 3:3 з гомельскім ВРЗ, на гэты раз на полі суперніка. Цяпер на сваёй пляцоўцы энергетыкі, якія ідуць на 2-й пазіцыі ў табліцы, прымуць "Шчучын", каманду з перадапошняга месца, якая ў чэмпіянаце мае толькі 2 перамогі. Матч адбудзецца ў "Алімпійцы" і пачнецца а 14:00.
