Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося познім вечарам 15-га сакавіка. Каля 21.30 на вуліцы Молакава ў Оршы сутыкнуліся пасажырскі аўтобус перавозчыка "Віцебскаблаўтатранс" і машына хуткай дапамогі. На дадзены момант мы не маем інфармацыі пра траўмаваных у гэтым здарэнні. На месца аўтааварыі аператыўна прыбылі супрацоўнікі Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, якія пачалі разбірацца ва ўсіх акалічнасцях. Афіцыйныя падрабязнасці аварыі чакаюцца пазней.


