Дарога з Панізоўя да Бабінічаў даўно лічыцца адной з самых небяспечных на Аршаншчыне, за мінулыя гады тут загінула некалькі пешаходаў, раварыстаў, матацыклістаў, аўтамабілістаў. Каб зменшыць небяспеку група жыхароў пабывала на прыёме ў Аляксандра Пазняка, калі той яшчэ займаў пасаду старшыні Аршанскага райвыканкама. Пешаходы і раварысты, якія часта перасоўваюцца паміж двума населенымі пунктамі, скардзіліся, што з-за ажыўленай дарогі досыць складана захоўваць бяспеку руху, варта было б зрабіць веладарожку, каб пераезд быў значна больш бяспечным. Тады Аляксандр Рыгоравіч паабяцаў зрабіць дарожку. І вось, абяцанне выканана. Фотаздымкі ў нашу рэдакцыю даслаў Ігар Грышанаў, адзін з удельнікаў той сустрэчы з Пазняком.

