Ноччу машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Падчас агляду высветлілася, што ў машыне ёсць падазроны груз: шэсць свіных паўтушак і скрыня з мяснымі субпрадуктамі. У ходзе далейшага разбору было ўстаноўлена, што 35-гадовы мужчына узламаў краты на акне, пранік у забойны цэх ААТ "Аршанскі КХП" і выкраў прадукцыю, піша сайт УУС. Шкода прадпрыемству склала больш за 1300 рублёў. Распачата справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
