Вуліца Пустэльнікава праз якую ідзе пад'езд да гандлёвага цэнтру "Мір" з яго "Бруснічкай" ды іншымі гандлёвымі аб'ектамі, аддзялення пошты ды іншых крамкаў, не зважаючы на яе важнасць, мае даволі кепскае пакрыццё. Некалькі год таму мы ўжо пісалі пра выпадак калі на слізкасці тут з лужыны не магла выехаць машына і з таго часу сітуацыя не выправілася. У сераду новае здарэнне - на Пустэльнікава сутыкнуліся два грузавіка, якія падвозілі тавар у мясцовыя гандлёвыя аб'екты. Гэта пры тым, што грузавікі ехалі на малой хуткасці - тут не надта разгонішся, але дарога была вельмі слізкая.
