Некалькі тонаў ялавічыны былі спынены побач з мяжой з Расіяй у суседнім Лёзненскім раёне. Мытнікі спынілі фуру "Мэрсэдэс" для звычайнай праверкі і заўважылі ў ёй мяса, на якое, аказваецца, не было суправаджальных дакумантаў, а таксама ветэрэнарнага сертыфікату. Мяса было канфіскаванае і ўзважанае - агулам у фуры знайшлі 3,5 тоны мяса ацэначным коштам у 12.000 рублёў. Дарэчы, мяса было прызнанае бяспечным для спажыўца, а, значыць, можа быць прададзена на карысць дзяржавы - пра гэта паведамляе Віцебская мытня.
