Чыгуначнікі Оршы правялі 29-га снежня чарговы матч рэгулярнага сезону і здолелі ўмацаваць лідэрства. Хоць зрабіць гэта было няпроста. Берасцейцы, якія займаюць 4-е месца ў табліцы, навязалі аршанцам сур'ёзную барацьбу. Аршанцы рэалізавалі ў матчы выдаленне лепшага бамбардзіра супернікаў Кавалені, матч скончыўся перамогай "Лакаматыва" 3:2. Серыя перамог аршанцаў дасягнула чатырох матчаў.
