УУС Магілёўскай вобласці паведаміла падрабязнасці аварыі, якая адбылася 22 снежня пасля абеду. А таксама апублікавала фота з месца здарэння. 42-гадовая жыхарка Горак пры абгоне на "Фіяце" не справілася з кіраваннем і сутыкнулася з "Фольксвагенам". Адбылося гэта ў Горацкім раёне на 115 кіламетры аўтадарогі Крычаў-Орша-Лепель. За стырном "Фольксвагена" знаходзіўся 33-гадовы жыхар Оршы. У выніку ДТЗ пацярпела 24-гадовая пасажырка "Фіята" і адразу ж была шпіталізаваная.


