1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+0

7 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

Орша, Грамадства

Расстрэл не далі

13.12.2018 16:35

2010 праглядаў, 0 каментароў

Абвешчаны прысуд па гучнай справе аб забойстве аршанскага ювеліра.

Віцебскі абласны суд 12 снежня вынес прысуд па справе аб забойстве ювеліра з Оршы. У злачынстве прызнаныя вінаватымі двое мужчын. Адзін з іх атрымаў 24 гады пазбаўлення волі, другі - 22 гады. У абодвух канфіскуюць маёмасць, паведаміла ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік абласнога суда Наталля Платоненка.

Мужчын прызналі вінаватымі ў забойстве, спалучаным з разбоем, здзейсненым групай асобаў; у разбоі, учыненым групай асоб, з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання, з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры; у незаконным набыцці, перадачы ў валоданне, збыце, захоўванні, перавозцы, нашэнні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, учыненых групай асоб па папярэдняй змове; у незаконным перамяшчэнні праз мяжу агнястрэльнай зброі, здзейсненым групай асобаў па папярэдняй змове.

Па прыгаворы суда адзін з мужчын атрымаў 22 гады, другі - 24 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У абодвух канфіскуюць маёмасць. У кошт кампенсацыі маральнай шкоды з абвінавачаных спагналі 200 тысяч рублёў. Злачынства адбылося больш за год таму. Здабычай забойцаў сталі каштоўнасці на суму 50 тысяч даляраў.

Родныя забілі трывогу, калі мужчына перастаў адказваць на званкі. Праз некаторы час яго цела знайшлі ў лесе пад Оршай. Да пошуку забойцаў падключыліся расійскія праваахоўнікі: каштоўнасці і пісталет знайшлі ў Пскоўскай вобласці дома ў аднаго з двух падазраваных.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Расстрэл не далі

Абвешчаны прысуд па гучнай справе аб забойстве аршанскага ювеліра.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение