У Оршы яшчэ не так даўно гуляе хакейны клуб. "Лакаматыў" хоць пакуль і не мае ў складзе аршанцаў, як, напрыклад, футбольная "Орша" ці міні-футбольны "Вітэн", аднак ужо пашырае сваю "фанацкую базу". Афіцыйная суполка хакейнага клуба нядаўна падзялілася здымкам, прысланым падпісантам, на якім сфатаграфаваны торт. Яго сын зрабіў для бацькі на дзень народзінаў.
