Пра здарэнне, якое адбылося а 19-50 30 лістапада паведамляе суполка абласнога ДАІ ў сацыяльных сетках. Паводле афіцыйнага паведамлення, недалёка ад касёла па вуліцы Савецкай БМВ пад кіраваннем 24-гадовага мужчыны выехаў на сустрэчную паласу дзе пратараніў Фольксваген пад кіраваннем 40-гадовага мужчыны. БІВ атрымаў значныя пашкоджанні, як і яго кіроўца - ён шпіталізаваны.


