На жаль, здабыць у матчах з канкурэнтам вынік, блізкі да 100%, валейбалістам аршанскай каманды не ўдалося. Яны ўпусцілі адзін пункт, але ўсё ж выйгралі 3:2 (23:25; 25:17; 21:25; 25:13; 15:13) у "Энергіі-2" першы гасцявы матч. А вось у другім супернік быў мацнейшым 3:1 (25:21; 20:25; 25:23; 25:15). Гэтым скарыстаўся пастаўскі "Атлант", які абыйшоў "Узлёт" у турнірнай табліцы. Яшчэ больш узмацнілася канкурэнцыя, што азначае тое, што заключныя ў 2018 годзе матчы, якія скончаць 1-е кола дывізіёну Б, будуць вельмі напружанымі.
