Традыцыйна восеньскія сезона гандлю сельскагаспадарчымі таварамі ў Оршы праводзяцца каля Езуіцкага калегіюма і на плошчы Ільнокамбінату. Першы такі восеньскі кірмаш ужо прайшоў у гэтыя выходныя ў цэнтры. Акрамы прадукцыі сельгаспрадпрыемстваў (якіх было адносна не шмат) купіць тут можна было і прамысловыя тавары, і тавары гандлёвых сетак, і сувеніры. А са сцэны пад час кірмаша гучала музыка і жывыя спевы.












