Раней аршанцам ужо ўдавалася браць прэстыжны тытул у 2011 і 2013 гадах. А сёлета "Сяргееў В" нарэшце стаў чэмпіёнам Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі і можа зрабіць "залаты дубль", калі заваюе тытул. Але для гэтага неабходна выйграць "Фінал чатырох", які адбудзецца 6 і 7 кастрычніка ў Лужасне. 6-га кастрычніка ў паўфінале "аранжава-чорныя" згуляюць са "Скарпіёнам", пачатак у 11:30. А 13-й там жа, у мясцовым спартовым комплексе, пачнецца матч Adani nuclears - БЛгруп. А на наступны дзень будзе разыграная бронза (10:00) і золата (11:30).
