У 2018 годзе ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы праект лагатыпа сістэмы адукацыі Аршанскага раёна. Па выніках конкурсу выбраны праект лагатыпа, распрацаваны сярэдняй школай №16 г. Оршы. Упраўленне прапанавала правесці яго абмеркаванне, у якім прыняць удзел маглі ўсе жадаючыя, паведамляе сайт Упраўлення па адукацыі.
Водгукі і прапановы просяць дасылаць на адрас электроннай пошты konkursy.umk@gmail.com. Ці адбылося абмеркаванне ў прызначаны тэрмін, пакуль не паведамляецца.
Стары лагатып.

Варыянт новага лагатыпа.
