Пра здарэнне, якое адбылося ў ноч з 18 на 19 жніўня каля 4 раніцы паведамілі чытачы нашага сайту. Як так магло атрымацца - нам не вядома. Але факт ёсць факт - у цэнтры горада на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Міра легкавы аўтамабіль выляцеў з дарогі і ўрэзаўся ў прыступкі аптэкі "Добрыя лекі". На фотаздымку бачна, што ў аўтамабіля ў выніку аварыі быў пашкоджаны капот.
