Легкавы аўтамабіль з расейскімі нумарамі выляцеў з дарогі і ўрэзаўся ў слуп днём у нядзелю 29 ліпеня. Кіроўцу спатрэбілася дапамога медыкаў, але траўмы былі не настолькі значныя, каб яго шпіталізаваць. Супрацоўнікі хуткай дапамогі апрацавалі яго шрамы, а аўто было пагружана на эвакуатар. Слуп застаўся стаяць, але моцна пагнуты.


