Здарэнне мела месца ў выходныя. Аддзел Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Дубровенскага РАУС спыніў аўтамабіль ДАФ з прычэпам. За стырном грузавіка знаходзіўся 28-гадовы кіроўца. У кузаве і прычэпе аўтамабіля знаходзіўся груз чорнага металу агульнай вагой амаль 10 тон. Ніякіх суправаджальных дакументаў на метал, адкуль ён узяты і куды павінен быць дастаўлены, не было. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

