На вуліцы Беларускай з'явіліся даволі арыгінальныя для Оршы смеццевыя бакі. Перш за ўсё ўвагу прыцягвае арыгінальны дызайн, але маюць гэтыя бакі і шэраг практычных перавагаў у параўнанні са старымі металічнымі. Па-першае, гэтыя бакі большыя па аб'ёме, што важна для шматпавярховых дамоў. Па-другое, яны больш надзейна закрываюцца ад ападкаў і жывёлаў. А па-трэцяе, у тоэорыі, павінны прастаяць даўжэй, бо не ржавеюць.


