Госці прыехалі па запрашэнні Аршанскай арганізацыі прафсаюза - апошнім часам такія міжрэгіянальныя паездкі для абмену досведам сталі добрай традыцыяй. Асноўная тэма сустрэча - асаблівасці правоў жанчын, дзяцей і сямейнае права ў нашай краіне. Але не адмовіліся госці паўдзельнчаць і ў падрыхтаванай культурнай праграме. Тым больш, што сустрэча праходзіла на базе музея сям'і Нагорных і адбывалася 6 ліпеня, калі святкуецца хрысціянізаванае Купалле.







