28-гадовая кіроўца аўтамабіля “Opel Agila” на вуліцы Кірава наехала на 10-гадовага школьніка. Яна рухалася па правілах, а вось хлопец перабягаў вуліцу па-за пешаходным пераходам. Аварыя здарылася 7-га траўня а 16:50. У выніку аварыі школьнік атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Па нашай інфармацыі, якая маецца на дадзены момант, яго жыццю нічога не пагражае. Па факту дарожна-транспартнага здарэння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць праверку.
