На ўпадзенні Куцеенкі ў Днепр выдатна бачна як змешваюцца воды двух рэкаў. Мутны брудны Днепр (вясной гэтая рака змывае шмат смецця) і брудная Куцеенка маюць розны бруд - Куцеенка цячэ праз былы кар'ер і таму яе вада насычаецца пяском. Увогуле Куцеенка вырасла, стала, наколькі магчыма так сказаць пра маленькую рачулку, бурнай, шумнай.


