1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Орша, Спорт

Не пакінулі шанцаў

10.04.2018 18:32

1102 прагляду, 2 каментара

Аршанскі «Вітэн» пачынае выхад з крызісу.

У «чырвона-чорных» была няўдалая серыя ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе, за якую каманда страціла шмат пунктаў. Таму важным быў матч з «Аховай-Дынама». Перамога ў ім была апошнім шанцам для «энергетыкаў» працягнуць барацьбу за медалі рэгулярнага чэмпіянату.

І аршанцы з выклікам справіліся. Госці не мелі вялікіх шанцаў. Ужо на 5-й хвіліне чарговым голам вызначыўся ўкраінскі легіянер Яраслаў Лебедзь. На 9-й і 12-й Падалінскі аформіў дубль, а яшчэ праз шэсць хвілін і Лебедзь. 4:0, «ахоўнікі» дэмаралізаваныя. У другім тайме «Ахова-Дынама» забіла гол на 25-й хвіліне, аднак нават скараціць адставанне гасцям удалося толькі на пару хвілін, неўзабаве Клачко аднавіў перавагу «+4» на карысць аршанцаў. Лік 5:1.

Да канца чэмпіянату застаюцца яшчэ тры матчы. «Вітэн» згубіў нават тэарэтычныя шанцы на чэмпіёнства, але мае тэарэтычную магчымасць стаць прызёрам рэгулярнага першынства. Барацьба за чэмпіёнства пойдзе ў плэй-оф.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не пакінулі шанцаў

Аршанскі «Вітэн» пачынае выхад з крызісу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение