Скончыўся матч 21-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, у якім аршанскі "Вітэн" перамог гомельскую БЧ. Прычым вельмі доўга па міні-футбольных мерках лік заставаўся нічыйным 0-0. Толькі на 30-й хвіліне быў забіты першы мяч. Удала прабіў па браме Аляшкевіча гулец гамельчукоў Рубцоў. Аднак у самым канцы сустрэчы аршанцам удалося не толькі сысці ад паразы, але і здабыць тры пункты. Спачатку на 37-й хвіліне Чарніенка забіў з перадачы Сілівончыка, а праз некалькі секунд у наступнай атацы аршанцы забілі пераможны мяч, цяпер Чарніенка асіставаў Клачко. Перамога 2:1, і "Вітэн" застаецца ў барацьбе за медалі.
